wd wp Пошук:

Віктар Паўлавіч Андаралаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андаралаў. Віктар Паўлавіч Андаралаў (нар. 1 снежня 1933, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1976 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў архітэктарам Расонскага раёна, старшым архітэктарам, кіраўніком сектара ў Віцебскграмадзянпраекце, з 1981 года — начальнік архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Віцебскага гарвыканкама, галоўны архітэктар Віцебска[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў Віцебску[1].

Творчасць

Дом культуры будаўнікоў у Полацку
Праект гасцініцы ў Оршы (у сааўтарстве з У. Зубковым)

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): клуб трэста «Полацксельбуд», прыбудова да будынка гаркама КПБ (1980) у Полацку, грамадска-гандлёвы цэнтр санаторыя «Вечалле» ва Ушачах (1981)[1], жылы мікрараён Білева-1 (сааўтары Н. П. Жукоўская, Н. П. Пакоева), рэканструкцыя Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплекса (сааўтар А. А. Зафатаеў)[2][3]. Аўтар артыкулаў па пытаннях сельскай архітэктуры[1].

Сям’я

Мае сына Адрыяна Віктаравіча Андаралава, які таксама працуе архітэктарам.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Андаралов Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. Жилые новостройки и микрорайоны Витебска
  3. Витебская областная организация БСА

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Полацка