wd wp Пошук:

Віктар Войтанка

Віктар Войтанка (на эміграцыі Віктар Васілеўскі; крыпт. В. В.В.; псеўд. Амсьціслаў Гарыгляд; 6 лістапада 1912, фальв. Мачульня, Навагрудскі павет — 25 красавіка 1972, Самерсэт, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, святар.

Біяграфія

Сын Сцяпана Войтанкі і Філамены з Рахавецкіх[1].

Пачатковую адукацыю атрымаў у Салезіянскай школе мяст. Дварэц і 4-ы класы ў Навагрудку. медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта імя С. Баторыя, быў членам Беларускага студэнцкага саюза. Падчас нямецкай акупацыі заснавальнік і першы дырэктар медыцынскай школы ў Баранавічах[2]. Быў бурмістрам Баранавічаў. Удзельнік Беларускага царкоўнага сабора. З 1943 — акруговы лекар у Слоніме, у 1944 — доктар-інспектар Беларускай краёвай абароны. У 19441945 супрацоўнік Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР. Заснаваў Беларускае бюро ў брытанскай зоне акупацыі Германіі. У 19451949 жыў у паўднёвазаходняй Германіі (Бадэн-Вюртэмберг, французская зона акупацыі). Удзельнік з’езду беларускіх святароў і грамадскіх дзеячаў, прыхільнікаў Рады БНР (5 чэрвеня 1948), на якім была адноўлена Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ).

Пасля вайны жыў у ЗША. У 1968, пасля смерці бацькі, стаў святаром БАПЦ. Служыў у парафіі Царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Хайленд-Парку, заснаваную яго бацькам. Займаўся перакладам літургічных тэкстаў на беларускую мову. Адзін з заснавальнікаў Саюза беларускіх журналістаў на чужыне і перыядычнага выдання «Летапіс беларускай эміграцыі».

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрсі, ЗША.

Працы

Кнігі, брашуры

Артыкулы

Зноскі

  1. Беларус. — 1972. — № 182. — Чырвень. — С. 3.
  2. Сенька, М. Быў і застаюся прыхільнікам БЦР / Міхась Сенька // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: Зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец; [каментары А. Гардзіенкі]. — Мн.: Медисонт, 2007. — 703 с., [14] л. іл. — С. 357. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 11). — ISBN 978-985-6530-47-3.; Шчэцька, В. Гартаючы старонкі біяграфіі / Васіль Шчэцька // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя… — С. 440.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Постаці БАПЦ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)