wd wp Пошук:

Французская зона акупацыі Германіі

Французская зона акупацыі Германіі была створана з частак тэрыторыі амерыканскай і брытанскай зоны Германіі, якія саюзнікі стварылі ў маі 1945 на падставе пагадненняў паміж СССР, ЗША і Вялікабрытаніяй у верасні 1944. Створана 26 ліпеня 1945.

У гэтай зоне французскі ваенны ўрад у 1945 і 1946 гадах стварыў землі Паўднёвы Бадэн, Вюртэмберг-Гогенцолерн і Рэйнланд-Пфальц. Саар ужо ў лютым 1946 быў вынесены з французскай зоны і як пратэктарат падпарадкоўваўся асабліваму рэжыму з мэтай далучэння да Францыі.

Да французскай зоны таксама адносіўся раён Ліндау-Бадэнзее. Ён служыў калідорам паміж французскай зонай акупацыі Аўстрыі, якая ўключала землі Форарльберг і Ціроль.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1948 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Знешняя палітыка Францыі
Катэгорыя·Акупацыя Германіі войскамі саюзнікаў