wd wp Пошук:

Віктар Андрэевіч Тумар

Ві́ктар Андрэ́евіч Ту́мар (2 сакавіка 1919 — 30 мая 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (13.09.1944, пасмяротна).

В. А. Тумар нарадзіўся ў вёсцы Пеліка (зараз у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці). Скончыў сямігодку і працаваў на торфазаводзе «Чырвоны Сцяг». У Чырвонай Арміі з 1941 г. Удзельнік баёў на Украіне, у Румыніі.

Стралок роты аўтаматчыкаў 929-га стралковага палка 254-й стралковай дывізіі (52-я армія, 2-і Украінскі фронт) чырвонаармеец В. А. Тумар вызначыўся 30 мая 1944 г. каля сяла Кірчыц (Кырпіцы[1]) ў раёне горада Ясы (Румынія). З групай знішчальнікаў танкаў ўступіў ў бой, знішчыў 2 танкі і бронетранспарцёр. У крытычны момант бою В. Тумар са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк і падбіў яго.

Пахаваны у брацкай магіле ў сяле Кырпіцы. Пазней яго прах перапахаваны ў горадзе Ясы[1].

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Віктар Андрэевіч Тумар на сайце «Героі краіны»
  2. 1 2 Музей Баявой славы ДУА «Верхменская сярэдняя школа ім. В. А. Тумара»(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Румыніі
Катэгорыя·Памерлі ў Румыніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара