wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Талкачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талкачоў. Віктар Іванавіч Талкачоў (нар. 13 мая 1949, в. Шышчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі чыгуначнік. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам Мінскага вагоннага дэпо Беларускай чыгункі. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл быў майстрам вытворчага навучання гарадскога прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 34 чыгуначнага транспарту горада Мінска. Працаваў майстрам інструментальнага ўчастка, начальнікам кавальна-механічнага цэха, намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях, дырэктарам вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі вагонарамонтны завод імя А. Ф. Мяснікова».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакамі «Ганароваму чыгуначніку», «Ганаровы транспартнік»[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь