wd wp Пошук:

Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча

Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў Мінску ў 1922 годзе як Мінская школа вучнёўства.

Гісторыя

З 1935 года — фабрычна-завадское вучылішча чыгуначнікаў. З 1940 года — чыгуначнае вучылішча № 1 г. Мінска. З 1944 года — чыгуначнае вучылішча № 3 г. Мінска. З 1963 года — Гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча чыгуначнікаў № 34 г. Мінска (ГПТВ № 34). З 1984 года вучылішча мае назву Спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча чыгуначнікаў № 103 г. Мінска (СПТВ № 103).

У 1991 годзе перайменавана ў Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча чыгуначнага транспарту. У 2001 годзе вучылішча пераўтворана ў каледж. З 2004 года носіць імя Яўгена Паўлавіча Юшкевіча — былога начальніка Беларускай чыгункі[1].

Зноскі

  1. История

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Чыгуначныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каледжы Мінска
Катэгорыя·1922 год у Мінску