wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Замосцік

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Замосцік. Віктар Іванавіч Замосцік (нар. 27 верасня 1970, в. Клясціцы, Расонскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 верасня 1970 года ў в. Клясціцы Расонскага раёна. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. Працоўную дзейнасць пачынаў настаўнікам хіміі Кісцянёўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна[2].

У 1996—1997 гады выкладаў гісторыю ў Сакалішчанскай сярэдняй школе-саду Расонскага раёна. З 1997 па 2000 гады працаваў метадыстам Дома школьніка, дырэктарам цэнтра пазашкольнай працы аддзела адукацыі Расонскага райвыканкама, у 2001—2003 гадах — лабарантам, выкладчыкам хіміі, біялогіі, экалогіі Палескага сельгастэхнікума імя У. Ф. Міцкевіча у г. Калінкавічы[2].

З 2003 па 2007 гады — аспірант, асістэнт кафедры біялогіі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. У 2007—2010 гады ўзначальваў Даманавіцкую САШ, а затым САШ № 6 г. Калінкавічы[2].

У 2010 годзе прызначаны намеснікам старшыні Калінкавіцкага райвыканкама, у 2018 годзе выбраны старшынёй Калінкавіцкага райсавета дэпутатаў. 29 ліпеня 2021 года прызначаны на пасаду старшыні Ельскага райвыканкама[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 31 студзеня 2022.
  2. 1 2 3 4 Новые начальник УВД Гомельского облисполкома и председатель Ельского райисполкома. Кто они и откуда? 30.07.2021
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расонскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе