wd wp Пошук:

Віа Гарыбальдзі

Віа Гарыбальдзі

Віа Гарыбальдзі (італ.: Via Garibaldi) — адна з найважнейшых вуліц у гістарычным цэнтры Генуі, вядомая сваімі палацамі генуэзскай арыстакратыі.

Гісторыя з’яўлення вуліцы ўзыходзіць да 1550 года. Праектаваннем вуліцы займаўся Галеаца Алесі. Першапачаткова яна звалася Страда-Маджорэ, затым Страда-Нуова, а ў 1882 годзе набыла сучасную назву ў гонар народнага героя Італіі Джузэпэ Гарыбальдзі. У наш час працягласць вуліцы складае 250 метраў, а яе шырыня — 7,5 метраў.

У ліпені 2006 года Віа Гарыбальдзі ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як частка квартала Палацці-дэі-Ролі ў цэнтры Генуі.[1]

Зноскі

  1. (італ.)  Genova: le Strade Nuove e il Sistema dei Palazzi dei Rolli — World Heritage Site Архівавана 25 верасня 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Славутасці Генуі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі