wd wp Пошук:

Галеаца Алесі

Арыгінальны праект фасада палацца Марына ў Мілане, зменены ў канцавым выніку
палацца Марына ў Мілане

Галеаца Алесі (1512-30 снежня 1572; італ. Galeazzo Alessi) — адзін з выбітных архітэктараў XVI стагоддзя, стваральнік Палаца-Дэі-Ролі.

Біяграфія

Галеаца Алесі нарадзіўся ў горадзе Перуджа ў 1512 годзе.

Алесі быў, як мяркуюць, вучнем Г. Б. Капаралі, вывучаў архітэктуру старажытных і архітэктуру Генуі, дзе ён найбольш праявіў сваю дзейнасць, набыў гучную вядомасць далёка за межамі Італіі.

Да самых яскравых яго твораў належаць ў Генуі палацы Грымальдзі, Б’янка, Леркары, Спінола, віла Палавічыні, будынак банка і г. д.

Шэдэўрам яго лічыцца царква Санта-Марыя ды Карыньяна; віла Джусцінічні ў мястэчку Альбара, цэрквы Сан-Паала у Сан-Віторэ, a таксама пярэдні фасад царквы San-Celso і знакаміты палац Тамаза Марына.

У 1550 годзе па замове генуэзскага дожа Алесі спраектаваў Страда-Нуова (Strada Nuova) цяпер Віа Гарыбальдзі) адзін з першых прыкладаў рэнесансных праспектаў (прамая вуліца).

З Неапалю, Сіцыліі, Фландрыі і Германіі да яго паступала шмат замоў на чарцяжы для пабудоў, і ён склаў таксама розныя малюнкі для іспанскага Эскурыяла.

Галеаца Алесі памёр 30 снежня 1572 года ў сваім родным горадзе Перуджа, дзе правёў апошнія гады жыцця і ў ваколіцах якога ім былі ўзведзены для сямейства Дэла Карніа велічныя пабудовы на беразе возера.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118644599 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Galeazzo Alessi
  3. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  4. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  5. BeWeB
  6. 1 2 3 Union List of Artist Names — 2011. Праверана 14 красавіка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Архітэктары XVI стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1572 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1512 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Перуджы
Катэгорыя·Памерлі ў Перуджы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў