wd wp Пошук:

Вячаслаў Ульянавіч Бука

Вячаслаў Ульянавіч Бука (нар. 20 кастрычніка 1942, вёска Маркі, Шаркаўшчынскі раён) — беларускі біяхімікДоктар біялагічных навук, прафесар.

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут. У 1964 годзе накіраваны ў Пагост-Загародскую сельскую бальніцу Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе працаваў урачом, а пасля галоўным урачом Бобрыкаўскай сельскай бальніцы. З 1966 года працаваў у Брэсце, спачатку ўрачом, а потым загадчыкам аддзялення Брэсцкага гарадскога радзільнага дома. У 1971 годзе пераехаў у Гродна па запрашэнні прафесара Ю. М. Астроўскага, які арганізаваў Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў Акадэміі навук БССР. У 1976 годзе Аддзел быў пераўтвораны ў Інстытут біяхіміі АН БССР (з 2006 года — Інстытут фармакалогіі і біяхіміі Нацыянальнай Акадэміі навук, а з 2012 года — Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі). Працаваў малодшым, потым старшым і вядучым навуковым супрацоўнікам. З 1990 года загадваў лабараторыяй эксперыментальнай гепаталогіі. У 1996-98 гадах адначасова з’яўляўся намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. З 2006 года па 2020 год загадваў аддзелам біяхімічнай фармакалогіі. У 1979 годзе абараніў у Інстытуце фізіялогіі АН БССР кандыдацкую дысертацыю «Роля тыяміна і яго вытворных у рэгуляцыі абмена тлустых кіслот», у 1989 годзе ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў Ленінградзе — доктарскую дысертацыю «Узаеамаадносіны этанола і ацэтальдэгіда з простагландзінавай сістэмай у печані». Навуковае званне прафесара атрымаў у 2000 годзе. Узначальваў у 2007—2012 гг. спецыялізаваны савет па абароне дысертацый пры Інстытуце фармакалогіі і біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

З’яўляецца аўтарам больш чым 650 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і раздзелаў у калектыўных манаграфіях. Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 5 кандыдацкіх дысертацый. Лаурэат прэміі НАН Беларусі за 2008 год. Лаурэат міжнароднай прэміі Харэзмі (Khwarizmi International Award), 2013 г.  Лаурэат прэміі ТОП-10 НАН Беларусі за 2015, 2020 і 2021 гады. Член Міжнароднага  (ISBRA) і Еўрапейскага (ESBRA)  таварыства по біямедыцынскаму вывучэнню алкагалізму з 1993 г. і Еўрапейскай асацыяцыі па вывучэнню печані (EASL) з 1991 г. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1995) і Нью-Ёркскай акадэміі навук (1996). З’яўляецца членам рэдкалегій і рэцэнзентам шэрагу міжнародных і еўрапейскіх навуковых часопісаў.

Стажыраваўся у універсітэтах Гётынгена, Ены, Эрлангена — Нюрнберга (Германія), Турына (Італія). Чытаў лекцыі у універсітэтах Германіі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Венгрыі, Польшчы. Выкладаў біяхімію і фізіялогію у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы і Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. З 2013 г. па 2019 г. з’яўляўся запрошаным прафесарам Вышэйшай медыцынскай школы у Беластоку (Польшча). З верасня 2020 года — ганаровы прафесар Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Біяхімікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Біяхімікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАНБ
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта