Вялікі разрыў (англ.: Big Rip) — касмалагічныя гіпотэза пра лёс Сусвету, якая прадказвае развал (разрыў) усёй матэрыі за канечны час.
Справядлівасць гэтай гіпотэзы моцна залежыць ад прыроды цёмнай энергіі, а менавіта, ад параметра w, роўнага адносінам ціску цёмнай энергіі да яе шчыльнасці (гл. ураўненне стану). Калі w<-1, то Сусвет будзе паскорана пашырацца, і велічыня маштабнага фактара стане роўнай бесканечнасці за канечны час.
Калі гіпотэза «Вялікага разрыву» слушная, то, па меры павелічэння хуткасці пашырэння, адлегласць да гарызонту падзей, — г. зн. той часткі Сусвету, якая аддаляецца ад назіральніка з хуткасцю святла — будзе памяншацца. Усё, што знаходзіцца за гарызонтам, недаступна назіранню, таму што хуткасць святла з’яўляецца граніцай для любых узаемадзеянняў. Аб’ект, размешчаны ў цэнтры назіранага сусвету, не ўзаемадзейнічае ні з чым, што знаходзіцца за гарызонтам. Калі памер гарызонту падзей становіцца меншым за памеры якога-небудзь аб’екта, то паміж часткамі гэтага аб’екта немагчымыя ніякія ўзаемадзеянні — ні гравітацыйнае, ні электрамагнітнае, ні моцнае, ні слабае.
Аўтары гэтай гіпотэзы вылічылі час, які застаўся да канца існавання Сусвету такога, якім мы яго ведаем.
t
r i p
−
t
0
≈
2
3
|
1 + w
|
H
0
1 −
Ω
m
,
{\displaystyle t_{rip}-t_{0}\approx {\frac {2}{3|1+w|H_{0}{\sqrt {1-\Omega _{m}}}}},}
дзе
w
{\displaystyle w}
— адносіны ціску цёмнай энергіі да яе шчыльнасці,
w
{\displaystyle w}
— пастаянная Хабла і Ωm — бягучае значэнне шчыльнасці ўсёй матэрыі ў Сусвеце.
У сваёй працы аўтары разгледзелі прыклад, дзе
w
{\displaystyle w}
= −1.5, H0 = 70 (км/с)/Мпк и Ωm = 0.3, і ў гэтым выпадку канец Сусвету (Вялікі разрыў) наступіць прыблізна праз 22 млрд гадоў.[1]
У гэты момант, як і ў момант Вялікага выбуху, перастаюць працаваць вядомыя нам законы фізікі і далейшы лёс Сусвету прадказаць немагчыма.
На сённяшні дзень невядома, ці валодае цёмная энергія такімі ўласцівасцямі, пры якіх можа рэалізавацца гэты сцэнарый.
Паводле апошніх касмалагічных дадзеных, імавернасць памылкі ўсё яшчэ ёсць, і невядома, які з трох выпадкаў з’яўляецца верным
w
{\displaystyle w}
< −1,
w
{\displaystyle w}
= −1, и
w
{\displaystyle w}