wd wp Пошук:

Вялікі канал Кітая

Вялікі канал (кіт. трад. 大運河, спр. 大运河 , піньінь: Dà Yùnhé) — суднаходны канал у Кітаі, адно з найстаражытнейшых цяпер дзеючых гідратэхнічных збудаванняў свету.

Будаваўся дзве тысячы гадоў — з VI ст. да н. э. да XIII ст. н.э.[1] У наш час з’яўляецца адной з найважнейшых унутраных водных артэрый КНР, злучае буйныя порты краіны Шанхай і Цяньцзінь. Працягласць канала Архівавана 26 чэрвеня 2014.— 1789 км, а з адгалінаваннямі ў Пекін, Ханчжоу і Наньтун — 2470 км. Шырыня ў найбольш вузкай частцы ў правінцыях Шаньдун і Хэбэй — 40 м, у самай шырокай частцы ў Шанхаі — 350 м. Глыбіня фарватара — ад 2 да 3 м. Канал абсталяваны 21 шлюзам. Максімальная грузапрапускная здольнасць складае 10 млн тон у год.

Канал злучае рэкі Хуанхэ і Янцзы, складаючыся з рэчышчаў такіх рэк, як Байхэ, Вэйхэ, Сышуй і іншых, а таксама некалькі азёр. Гістарычна гэтая водная артэрыя, якая злучае поўнач і поўдзень краіны, адыгравала важную ролю ў транспарціроўцы збожжа на поўнач.

Вялікі канал складаецца з некалькіх збудаваных у розны час участкаў. Самы паўднёвы ўчастак пракладзены ў VII ст., самы паўночны — у XIII ст., а частка цэнтральнага ўчастку ад Хуайінь да Цзянду праходзіць па старажытным канале Ханьгоу. Басейн Хайхэ, праз які праходзіць канал, пакутуе ад недахопу рэсурсаў. З 1970-х гадоў водныя рэсурсы скарачаюцца, а некаторыя рэкі ўжо даўно перакрыты. У 2022 годзе завершаны маштабны праект водазабеспячэння канала, упершыню за 100 гадоў шырокі водны шлях, які злучае паўночную і паўднёвую часткі Кітая, быў запоўнены вадой на ўсіх участках[2].

Зноскі

  1. Великий канал Архівавана 30 жніўня 2014. — артыкул у ВСЭ
  2. У Паднябеснай напоўнілі Вялікі канал

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Каналы Кітая
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле