wd wp Пошук:

Вэйхэ

Вэйхэ — рака на ўсходзе Кітая, правы прыток ракі Хуанхэ (самы буйны прыток гэтай ракі), у правінцыях Ганьсу і Шэньсі.

Даўжыня 818 км, плошча вадазбору 135 тыс. км². Выток у гарах Лунcі, асноўнай часткай працякае па падоўжнай лагчыне паміж гарамі Бэйшань і хрыбтом Цыньлін (гістарычны рэгіён Гуаньчжун). Мусонны рэжым. Выкарыстоўваецца для ірыгацыі. На Вэйхэ — гарады Лунсі, Ганьгу, Цяньшы, Баацзы, Сяньян, Вэйнань.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Хуанхэ