wd wp Пошук:

Вялікая Ньюфаўндлендская банка

Вялікая Ньюфаўндлендская банка

Вялікая Ньюфаўндлендская банка (англ.: Grand Bank) — вялізная водмель у Атлантычным акіяне, каля вострава Ньюфаўндленд. Пераважаюць глыбіні да 100 м, найменшая глыбіня 5,5 м. Грунт — пясок, галька, жвір. У раёне Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі сутыкаюцца воды халоднага Лабрадорскага цячэння і цёплага цячэння Гальфстрым. Частыя туманы. Трапляюцца айсбергі. З’яўляецца адным з найбольшых у свеце арэалаў рыбалоўства (траска, селядзец і інш.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Падводныя банкі
Катэгорыя·Атлантычны акіян
Катэгорыя·Геаграфія Канады