wd wp Пошук:

Вяліказімніцкі сельсавет

Вяліказімні́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікая Зімніца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі) сельсавет у складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. З 31 сакавіка 1958 года ў складзе Слаўгарадскага раёна. 30 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баханскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слаўгарадскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Журавіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Доўскага раёна