wd wp Пошук:

Вялікае Язна

Вялі́кае Я́знавозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Авута, за 38 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Язна.

Плошча паверхні возера 1,5 км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 9,6 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Аб′ём вады 5,5 млн. м³. Плошча вадазбору 60,7 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызняком, ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках высокія і стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Дно пясчанае, глыбей 3—4 м ілістае. У паўднёва-заходняй частцы востраў плошчай 0,5 га.

Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. У Вялікае Язна ўпадае рака Ісцянка, выцякае пратока (рака Ісцянка) у раку Авута. Злучана пратокай з возерам Малое Язна.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Мёрскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта