Вэсэлынавэ[1], або Весялінава[2] (укр.: Веселинове) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Вэсэлынаўскага раёна Мікалаеўскай вобласці Украіны. Размяшчаецца на рацэ Чычыклея. У 1969 годзе колькасць насельніцтва складала 5,4 тыс. чалавек, на пачатак 1971 года тут дзейнічалі пяньковы завод і інкубатарна-птушкагадоўчая станцыя. У студзені 1989 года колькасць насельніцтва — 8123 чалавек.