wd wp Пошук:

Вэстмінстэрскі ўніверсітэт

Вэстмінстэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Westminster) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1838 годзе як Каралеўскі політэхнічны інстытут. Гэта быў першы політэхнічны інстытут, які адкрыўся ў Лондане. Політэхнічны інстытут афіцыйна атрымаў Каралеўскую хартыю ў жніўні 1839 года, а ў 1992 годзе стаў Вэстмінстэрскім універсітэтам.

Галоўны кампус ВНУ знаходзіцца на Рыджэнт-стрыт у цэнтры Лондана, з дадатковымі кампусамі ў такіх раёнах як Фіцровія, Мэрылебан і Хэрау. Ён таксама кіруе Вэстмінстэрскім міжнародным універсітэтам у Ташкенце (Узбекістан). Універсітэт меў прыбытак у памеры 205,1 мільёна фунтаў за 20172018 гады, з якіх 22 мільёны фунтаў прыпадалі на фінансаванне грантаў і кантрактаў. Універсітэт з’яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Асацыяцыі MBA, EFMD, EQUIS і Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў.

Сярод выпускнікоў ВНУ ёсць лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне, вынаходнік кардыта, кіраўнікі дзяржаў, палітыкі і мэры, алімпійцы, навукоўцы, кінематаграфісты, лаўрэаты прэміі «Оскар», лаўрэаты Залы славы рок-н-ролу, музыкі, лаўрэаты прэміі «Грэмі», журналісты і паэты.

Структура

Універсітэт арганізаваны ў тры каледжы і дванаццаць школ, у якіх ёсць каля 65 дэпартаментаў і даследчых цэнтраў:

Універсітэт таксама з’яўляецца сядзібай для Інстытута мадэрнай і сучаснай культуры, Цэнтра даследаванняў дэмакратыі і Інстытута палітычных даследаванняў.

Зноскі

  1. https://www.webcitation.org/66W4UGDxG?url=http://www.hesa.ac.uk/dox/dataTables/studentsAndQualifiers/download/institution0607.xls

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1838 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лондан
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі