wd wp Пошук:

Вэрхіўцэвэ

Вэрхіўцэвэ[1] (укр.: Верхі́вцеве) — горад у Вэрхнёдніпроўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Чыгуначная станцыя і буйны чыгуначны вузел.

Гісторыя

У 1884 г. утвораны рабочы пасёлак пры станцыі Любамырыўка падчас будаўніцтва чыгункі Данбас-Крыўбас (цяпер Прыдняпроўская чыгунка Укрзалізныці). Назва паселішча паходзіць ад размешчанай непадалёк вёскі Любамырыўка. У снежні 1888 г. пасля пабудовы Саксаганскай каляіны (Любамырыўка—Калачэўскэ) стала чыгуначным вузлом. Сучасная назва станцыі дадзена 1 студзеня 1904 г. у гонар першага начальніка Кацярынінскай (Прыдняпроўскай) чыгункі, таленавітага інжынера Аляксандра Вэрхоўцава. У пачатку XX ст. дзякуючы развіццю ў рэгіёне металургічнай прамысловасці, станцыя значна пашыраецца, павялічваецца і насельніцтва пасёлка. 30 кастрычніка 1956 г. рашэннем Днепрапятроўскага аблвыканкама паселішчу прысвоены статус горада раённага падпарадкавання.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Вэрхнёдніпроўскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Днепрапятроўскай вобласці