wd wp Пошук:

Высакосны год

Высако́сны год, перасту́пны год, старабел. престу́пный год або висектос, няправільна: вісакосны год (лац.: bis sextus — «другі шосты») — адмысловы каляндарны год, які складаецца з 366, а не з 365 дзён. У юліянскім календары высакосным годам з’яўляецца кожны чацвёрты. У грыгарыянскім календары, аднак, з гэтага правіла ёсць выключэнні. Год, які не з’яўляецца высакосным, называецца невысакосным годам.

Гісторыя ўвядзення

З першага студзеня 45 года да н.э. рымскі дыктатар Гай Юлій Цэзар увёў каляндар, які быў распрацаваны александрыйскімі астраномамі на чале з Сазігенам, які быў заснаваны на тым, што астранамічны год быў прыкладна роўны 365,25 сутак (365 сутак і 6 гадзін). Гэты каляндар быў названы юліянскім. Дзеля таго, каб выраўнаваць змяшчэнне ў шэсць гадзін, быў уведзены высакосны год. Тры гады лічыліся па 365 сутак, а ў кожны год кратны чатыром, дадаваліся адны дадатковыя суткі ў лютым.

У рымскім календары дні лічыліся адносна наступных календам (першы дзень месяца), нонам (пяты ці сёмы дзень) і ідам (13-ы ці 15-ы дзень месяца). Так, дзень 24 лютага вызначаўся як ante diem sextum calendas martii («шосты дзень перад мартаўскімі календамі»). Цэзар пастанавіў дадаваць да лютага другі шосты (bis sextus) дзень перад мартаўскімі календамі, г. зн. другі дзень 24 лютага. Люты быў абраны з-за таго, што быў апошнім месяцам рымскага года. Першым высакосным годам стаў 45 да н.э.

Цэзар быў забіты праз два гады пасля ўвядзення новага календара, другі высакосны года пачаўся ўжо пасля яго смерці. Магчыма гэта тлумачыцца тым, што жрацы, якія адказавалі за функцыянаванне календара, не зразумелі прынцып увядзення дадаткоовага дня кожны чацвёрты год, і замест гэтага сталі ўводзіць дадатковы дзень у лютым кожныя тры гады (мяркуецца, што яны адлічвалі чацвёрты года ад года, які папярэднічаў высакоснаму). Напрацягу 36 гадоў пасля Цэзара высакосным быў кожны трэці год, і толькі потым імператар Аўгуст аднавіў правільны парадак высакосных гадоў (а таксама адмяніў некалькі настпных высакосны гадоў, каб устраніць з’явіўшыся дадатковы зрух). Шляхам сапастаўлення рымскіх і егіпецкіх датыровак у папірусе, знойдзенам у 1999 годзе, было ўстаноўлена, што вісаккоснымі гадамі ў Рыме былі 44, 41, 38, 35, 32, 29, 26, 23, 20, 17, 14, 11, 8 гады да н. э., 4, 8, 12 і ў наступным, кожны чацьвётры год.

Грыгарыянскі каляндар

Асноўны артыкул: Грыгарыянскі каляндар Даўжыня трапічнага года (час паміж двумя вясеннімі раўнадзенствамі) складае 365 сутак 5 гадзін 48 хвілін 46 секунд. Розніца ў даўжыні трапічнага года і сярэдняга юліанскага каляндарнага года (365,25 сутак) складае 11 хвілін 14 секунд. З гэтых 11 мінут і 14 секунд прыблізна за 128 гадоў складаюцца адны суткі.

Праз стагоддзі было заўважана змяшчэнне дня вясенняга раўнадзенства, з якім звязаны царкоўныя святы. Да XIV вясенняе раўнадзенства надыходзіла прыкладна на 10 сутак раней 21 сакавіка, яккое выкарыстоўвалася для вылічэння дня Пасхі.

Каб кампенсаваць набытую памылку і пазбегнуць такога змяшчэння ў будучыні, у 1582 годзе рымскі папа Рыгор XIII правёў рэформу календара. Каб сярэдні каляндарны год лепш адпавядаў сонечнаму, было вырашана змяніць правіла высакосных гадоў. Па-ранейшаму, высакосным заставаўся год, нумар якога кратны чатыром, але выключэнне рабілася для тых, якія былі кратныя 100. З гэтага часу такія гады былі высакоснымі толькі тады, калі дзяліліся яшчэ і на 400.

Іншымі словамі, год з’яўляецца высакосным у двух выпадках: або калі ён кратны 4, але пры гэтым не кратны 100, або кратны 400. Год не з’яўляецца высакосным, калі ён не кратны 4, або ён кратны 100, але пры гэтым не кратны 400.

Апошнія гады стагоддзяў, якія закончваюцца на два нуля, у трох выпадках з чатырох не застаўляюцца высакоснымі. Так гады 1700, 1800 і 1900 не з’яўляюцца высакоснымі, так як яны кратныя 100 і не кратныя 400. Гады 1600 і 2000 — высакосныя, так як яны кратныя 400. Гады 2100, 2200 і 2300 — невысакосныя. У высакосныя гады уводзіцца дадатковы дзень — 29 лютага.

Высакосным з’яўляецца бягучы 2020 год, наступным будзе 2024.

Яўрэйскі каляндар

Асноўны артыкул: Яўрэйскі каляндар У яўрэйскім календары высакосным годам называюць год, даякога дадаюць месяц, а не дзень. Прычына гэтага ў тым, што яўрэі выкатыстоўваюць месячны календар, у якім год з дванаццаці месяцаў адстае ад астранамічнага сонечнага года прыкладна на 11 дзён. Дзяля таго, каб прыраўнаваць лунныя гады да сонечных быў уведзены высакосны цыкл з трынаццаці месяцаў. У 19-гадовы цыкл уваходзяць 12 звывчайных і 7 высакосных гадоў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Каляндар
Грыгарыянскі каляндар
Юліянскі каляндар