wd wp Пошук:

Вылічальная матэматыка

Вавілонская гліняная таблічка прыкладна 1800—1600 гадоў да нараджэння Хрыста з сучаснымі анатацыямі:

[1]

Вылічальная матэматыка — раздзел матэматыкі, які ўключае ў сябе кола пытанняў, звязаных з выкананнем вылічэнняў і выкарыстаннем камп’ютараў. У больш вузкім разуменні вылічальная матэматыка — тэорыя лічбавых метадаў рашэння тыповых матэматычных задач.

Да задач вылічальнай матэматыкі адносяць рашэнне сістэм лінейных ураўненняў, знаходжанне ўласных значэнняў і вектараў матрыцы, задачы апраксімацыі, інтэрпаляцыі, экстрапаляцыі і інш.

Асноўнае адрозненне вылічальнай матэматыкі заключаецца ў тым, што пры вырашэнні вылічальных задач чалавек аперуе машыннымі лікамі, якія з’яўляюцца дыскрэтнай праекцыяй рэчыўных лікаў на канкрэтную архітэктуру камп’ютара. Так, напрыклад, калі ўзяць машынны лік даўжынёй 8 байтаў, то ў ім можна запомніць толькі 264 розных лікаў, таму важную ролю ў вылічальнай матэматыцы іграюць ацэнкі дакладнасці алгарытмаў і іх устойлівасць да прадстаўлення машынных лікаў у камп’ютары. Менавіта таму, напрыклад, для вырашэння лінейнай сістэмы алгебраічных ураўненняў вельмі рэдка выкарыстоўваецца вылічэнне адваротнай матрыцы, бо гэты метад можа прывесці да памылковага вырашэння ў выпадку з сінгулярнай матрыцай, а вельмі распаўсюджаны ў лінейнай алгебры метад, заснаваны на вылічэнні вызначніка матрыцы і яе дапаўнення, патрабуе значна больш арыфметычных аперацый, чым любы ўстойлівы метад рашэння лінейнай сістэмы ўраўненняў.

Зноскі

  1. Photograph, illustration, and description of the root(2) tablet from the Yale Babylonian Collection Архівавана 13 жніўня 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вылічальная матэматыка
Лікавыя метады
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара