Асноўны артыкул: Грамадзянская вайна ў Сірыі
Улады Сірыйскай Арабскай Рэспублікі на афіцыйным узроўні прызнавалі факт наяўнасці ў сябе хімічнай зброі, а таксама актыўна праводзілі працэс па яго ліквідацыі, што было цалкам завершана ў 2016 годзе[1].
Падчас канфлікта неаднаразова паведамлялася аб выкарыстанні тым ці іншым бокам хімічнай зброі. Удзельнікі канфлікту адмаўляюць факт выкарыставаннем атрутных рэчываў і скідаюць усю віну на сваіх праціўнікаў. Больш за тое, асобныя выпадкі выкарыстання баявых газаў часам ставяцца пад сумневы[2][3], што было выклікана некаторымі пастановачнымі ролікамі ад арганізацыі «Белыя каскі», дзе нібыта дэманстравалася аказанне медыцынскай дапамогі ахвярам хімічных нападаў[4][5].
Упершыню аб выкарыстанні хімзброі падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі згадвалася 19 сакавіка 2013 года, калі ў раёне Алепа невыдомыя ўжылі атрутны газ, выпусціўшы з раёна Нейраб ракету па раёне Хан-аль-Асаль, якая змяшчае хімічныя рэчывы[6]. Паўстанцы абвінавацілі ў хімічнай атацы ўрадавыя войскі, у той час як апошнія ўсклалі гэта на апазіцыю. У выніку гэтай атакі 16 чалавек, яшчэ каля ста пацярпелі[7].
19 чэрвеня прадстаўнікі камандавання «Сірыйскай свабоднай арміі» паведамілі аб прымяненні хімічнай зброі ўрадавымі войскамі і «Хезбалой» у ходзе баёў у горадзе Замалка пад Дамаскам. У гэты ж дзень прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што «Вашынгтон валодае сведчаннем прымянення хімічнай зброі ўрадам»[8].
У пачатку жніўня сірыйская апазіцыя і праваабаронцы абвінавацілі ўрадавыя войскі ва ўжыванні атрутных газаў падчас аблогі прыгарадаў Дамаска, Думы і Адры 5 жніўня[9].
У сярэдзіне ліпеня 2015 г. з’явіліся звесткі ад крыніц фармаванняў самаабароны Рожава (YPG) аб тым, што падчас баёў супраць іх у раёне горада Аль-Хасака, у чэрвені гэтага ж года, групоўкай «Ісламская дзяржава» была ўжытая хімічная зброя неапазнанага складу. Па словах афіцыйнага прадстаўніка YPG Рэдура Халіля, наступстваў для пацярпелых удалося пазбегнуць дзякуючы своечасова аказанай медыцынскай дапамогі[10]. Факт прымянення хімзброі баевікамі ІД супраць сірыйскіх курдаў быў пацверджаны паслч расследавання, праведзенага двума незалежнымі даследчымі арганізацыямі з Вялікабрытаніі[11].
8 сакавіка фармаванні YPG заявілі, што сілы сірыйскай апазіцыі падчас распачатага ў канцы лютага перамір’я ўжылі супраць іх у раёне Шах-Масуд г. Алепа хлор у газавых балонах, якія выстрэльваюцца з самаробных артылерыйскіх гармат-газамётаў[12].
3 жніўня была праведзена хімічная атака па жылога кварталу ў ўсходняй частцы Алепа. Квартал быў абстраляны з раёна Сукары, які кантралявалі баевікі групоўкі «Харакаь Нур ад-Дын аз-Зінкі». У выніку прымянення атрутных рэчываў загінулі 7 чалавек, яшчэ больш за 20 сірыйцаў трапілі ў шпіталі[13].
Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі заявіла аб прымяненні 30 кастрычніка баевікамі боепрыпасаў з хлорам і белым фосфарам супраць урадавых войскаў[14].
4 красавіка еасельніцтва сірыйскага горада Хан-Шэйхун (правінцыя Ідліб) было паранена баявымі атрутнымі рэчывамі. У выніку загінула не менш за 89 чалавек, пацярпела больш за 550 чалавек[15]. Гэта стала сто семдзесят пятай вядомай атакай з ужываннем хімічнай зброі за час грамадзянскай вайны ў Сірыі.[16]. Падзеi ў Хан-Шэйхуне паслужылі падставай для ракетнага ўдару ВМС ЗША па авіябазе Эш-Шайрат, нанесенай 7 красавіка.