wd wp Пошук:

Атрады народнай самаабароны

Атрады народнай самаабароны (курд.: Yekîneyên Parastina Gel, YPG) — баявое крыло Курдскага вярхоўнага камітэта, якое непасрэдна ўдзельнічае ў сірыйскім узброеным канфлікце. Афіцыйна YPG не звязаны з якой-небудзь пэўнай палітычнай партыяй[2], але дэ-факта з’яўляюцца ў першую чаргу баявым крылом PYD.[3] Сваёй асноўнай задачай YPG ставяць падтрыманне правапарадку і абарону жыццяў грамадзян у рэгіёнах Сірыі, населеных пераважна курдамі.[4]

Станам на снежань 2012 г., YPG складаліся з 8 брыгад. Тады ж Саліх Муслім Мухамад ацаніў агульную колькасць байцоў YPG у 10 тысяч[5]; на канец вясны 2013 г. іх колькасць ацэньваецца ў 15 тысяч[6]. Акрамя курдаў, у радах YPG сустракаюцца таксама арабы, якія расчараваліся ў Свабоднай сірыйскай арміі і дэзерціравалі з яе.[7] Як і ў выпадку з пешмерга, сярод байцоў YPG даволі шмат жанчын; у тым ліку ў лютым 2013 года ў горадзе Афрын быў створаны першы цалкам жаночы батальён.[8] Члены атрадаў YPG выбіраюць сваіх камандзіраў прамым дэмакратычным галасаваннем, што родніць YPG з праектамі народнага апалчэння, прапанаванымі тэарэтыкамі анархізму. Паводле слоў байцоў YPG, такім чынам яны дыстанцуюцца ад якой-небудзь партыйнай палітыкі (на гэты момант падобная сістэма не выкарыстоўваецца ніводнай курдскай партыяй), і пазіцыянуюць сябе як «дэмакратычнае народнае апалчэнне».[2]

Удзел YPG у сірыйскім канфлікце пачалося з сутыкненняў з урадавымі войскамі ў горадзе Кабані ўлетку 2012 года.[4] Ужо ў канцы таго ж года YPG кантралявалі мноства населеных пунктаў на поўначы Сірыі, у тым ліку г.Кабані, Амуда, Афрын і 360 вёсак у яго наваколлях.[9] Пачынаючы з мая 2013 г., YPG таксама вядуць актыўную барацьбу з баявікамі ССА і ісламістамі, выступаючы ў ролі «трэцяй сілы» ў канфлікце.[10][11]

З 2014 года, YPG супрацоўнічае са Свабоднай сірыйскай арміяй у барацьбе з ІДІЛ. YPG таксама ўваходзіць у аперацыйны пакой FSA - Еўфрацкі Вулкан. У лютым 2015 года YPG падпісаў пагадненне з Фронтам Леванта ў Алепа[12].

Зноскі

  1. «Will the Islamic State last through 2015?», 4 студзеня 2015 г. (англ.)
  2. 1 2 Rozh Ahmad «A Rare Glimpse Into Kurdish Armed Forces in Syria». Rudaaw. 5.08.2012 (англ.)
  3. Wladimir van Wilgenburg «Conflict Intensifies In Syria’s Kurdish Area». Syria Pulse (Al Monitor), 5 красавіка 2013 г. (англ.)
  4. 1 2 Adib Abdulmajid «Kurds Give Ultimatum to Syrian Security Forces». Rudaaw, 21.07.2012. (англ.)
  5. «Interview Salih Muslim: Es gab keinen Kurden-Deal mit dem Regime». Frankfurter Rundschau, 1 снежня 2012 г. (ням.)
  6. Архівавана 8 мая 2013. (ар.)
  7. David Meseguer «Arabs join Kurdish militia in Aleppo Архівавана 24 лютага 2013.». Ajansa Nuceyan a Firate, 09.02.2013. (англ.)
  8. Kurdish women in Syria create first female battalion. Russia Today, 23 лютага 2013 г. (англ.)
  9. Victoria Adal «Kurdish muscle flexing». Jerusalem Post, 14 лістапада 2012 г. (англ.)
  10. «Clashes Between Kurdish and Jihadist Militants Архівавана 13 ліпеня 2013.», 04 мая 2013 г. (англ.)
  11. «Insurgents Declare War on Syria’s Kurds Архівавана 11 лістапада 2013.», 27 мая 2013 г. (англ.)
  12. «YPG і JABHAT AL-SHAMIYA падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў Алепа" . », 5 лютага 2015 г. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партызанскія рухі
Катэгорыя·Ірэгулярныя войскі
Катэгорыя·Курдыстан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту
Катэгорыя·Нацыянальна-вызваленчыя рухі