wd wp Пошук:

Выдрыцкі сельсавет

Вы́дрыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытараыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Выдрыца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 31 сакавіка 1977 года ў склад Ухвальскага сельсавета перададзены вёскі Гумны і Узнаж[1]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ухвальскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 321 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,6 % — палякі[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Выдрыца, Вялікае Горадна, Малое Горадна і Прудок.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крупскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе