wd wp Пошук:

Вуліца Савічаус

Вуліца Са́вічаус (традыцыйная беларуская назва — ву́ліца Са́віч[1]; літ.: Savičiaus gatvė, польск.: ulica Sawicza) — адна са старажытных вуліц у Старым горадзе Вільнюса. Злучае вуліцу Дзіджоі і Ратушную плошчу з вуліцай Бокшта; будынкі пераважна дзвюх- і трохпавярховыя старой забудовы. Рух аўтамабільнага транспарта аднабаковы, у кірунку ад Ратушнай плошчы да вуліцы Бокшта. Яна выходзіць да так званай «буды Ромеравай» у двары за высокай сцяной (цяпер вул. Бокшта 10, Bokšto g. 10), дзе ў першую чвэрць XVIII стагоддзя дзейнічала масонская ложа «Руплівы Літвін», затым жыў мастак Альфрэд Ромер і дзейнічала найстарэйшая ў Вільні мастацкая майстэрня, у якой працавалі мастакі Канут Русецкі, Ян Зянкевіч, Эдвард Мацей Ромер. Па правым паўднёвым боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі 1—15, па левым паўночным боку — цотная нумарацыя (2—10).

Літаратура

Спасылкі

  1. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вуліцы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вуліцы Вільнюса