wd wp Пошук:

Восіп Цадкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цадкін.

Восіп Цадкін (1914)

Восіп Цадкін (фр.: Ossip Zadkine, уласна Іосель Аронавіч Цадкін; 14 ліпеня 1890, Віцебск — 25 лістапада 1967, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі скульптар, паходзіў з сям’і яўрэя і шатландкі.

Біяграфія

«Арфей», 1956

Цадкін нарадзіўся 14 ліпеня 1890 у Віцебску. Бацька, Яфім Цадкін, хрысціўся, быў прафесарам класічных моў у Смаленскай семінарыі, маці — Сафі Лестэр — паходзіла з сям’і шатландскіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Англіі, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905—1909 жыў у Лондане, пастаянна наведваў Брытанскі музей, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнас, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). У 1911 яго працы былі выстаўлены ў восеньскім Салоне і Салоне незалежных. Зблізіўся з Апалінэрам, Бранкузі, Пікаса, Бурдэлем, Мацісам, Дэланэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913—1914). У 1914—1915 выстаўляўся ў Берліне, Амстэрдаме, Лондане. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.

У 1921 выйшла першая манаграфія пра Цадкіна ўплывовага мастацкага крытыка Марыса Рэйналя. Яго выстаўкі прайшлі ў Токіа, Грэноблі, рэтраспектыва яго работ была прадстаўлена ў 1926 у Парыжы.

У 1939—1945 жыў у ЗША.

Творы

6 чэрвеня 2019 каля галоўнага офіса Белгазпрамбанка ўсталявалі скульптуру «Носьбіт дароў» (іншыя назвы: «Пасланец», «Навігатар»)[9].

Некаторыя скульптуры Цадкіна захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[10].

Памяць

«Возера», 1925. Паштовая марка Беларусі

У доме на парыжскай вуліцы д’Асас (VI акруга), дзе Цадкін пасяліўся ў 1928, пасля яго смерці адкрыты музей. Імем скульптара названая вуліца ў XIII акрузе Парыжа.

Літаратура пра мастака

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ossip Zadkine
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118636057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. ZADKINE Ossip (1890-1967) Праверана 3 студзеня 2018.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. Jacot-Guillarmod, Robert // SIKART — 2006. Праверана 15 ліпеня 2019.
  7. https://hedendaagsesieraden.nl/2020/02/27/claude-de-soria/
  8. http://art-flox.com/lieu/musee_gertrude_schoen.html
  9. У Мінску з’явілася новая скульптура ураджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна // Наша Ніва, 29 мая 2019
  10. Корпоративная коллекция Белгазпромбанка. Цадкин Осип

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Скульптары Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Экспрэсіянізм
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары-абстракцыяністы
Катэгорыя·Вучні Юдаля Пэна
Катэгорыя·Постаці кубізму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных