wd wp Пошук:

Вортыгерн

Во́ртыгерн (ˈvɔrtɨdʒɜrn; стар.-англ.: Vortigern, вал.: Gwrtheyrn, часам таксама Gwrtheyrn Gwrthneu, «Вортыгерн Худы») — кельцкі кароль Брытаніі першай паловы V стагоддзя, які запрасіў англа-саксаў для барацьбы з піктамі.

Біяграфія

Магчыма, Вортыгерн першапачаткова валодаў землямі на Корнуале і ў Дэваншыры, але пасля таго, як рымскіх легіёнаў пакінулі Брытанію, стаў кіраўніком тэрыторыі большай часткі сучаснай Англіі. Літаральна імя «Вортыгерн» азначае «вярхоўны кіраўнік». Сутыкнуўшыся з уварваннямі піктаў і скотаў, Вортыгерн заклікаў германцаў (саксаў) з кантынента і пасяліў іх на тэрыторыі графства Кент.

У пачатку 440-х гг. саксы паўсталі, верагодна з-за неатрымання належнай аплаты за дапамогу ў барацьбе з піктамі. Па легендзе, бачачы сваю слабасць, германцы пайшлі на хітрасць. Іх правадыр Хенгест запрасіў дружыну Вортыгерна на банкет і загадаў пераразаць усіх, акрамя самога Вортыгерна. Гэта падзея замацавалася ў народнай памяці як «Ноч доўгіх нажоў». Затым паўстанцы захапілі Кент, частку Усходняй Англіі, узбярэжжа Ёркшыра і разарылі цэнтральныя вобласці Брытаніі. Вортыгерну ўдалося адбіць напады саксаў, аднак цалкам выгнаць іх з Англіі яму не ўдалося. Больш таго, у 450-х гг. пачалася масавая міграцыя англаў, саксаў і ютаў на паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа Брытаніі. Да гэтага часу Вортыгерн ужо сканаў. Яго пераемнікам, відавочна, стаў Аўрэліян Амвросій, — паводле легенды, дзядзька будучага караля Артура.

Неній у сваёй «Гісторыі брытаў»[1], называючы Вортыгерна сынам Гвітаўла і ўнукам Гвіталіна, узводзіў яго род да Глова, легендарнага заснавальніка Глостэра[2]. У валійскіх генеалогіях Вортыгерн згадваецца як адзін з каралёў Повіса[3].

Сям’я

Зноскі

  1. Неній. Гісторыя брытаў, гл. 49.
  2. Ненний. История бриттов. — Гальфрид Монмутский. История бриттов. Жизнь Мерлина. — М.: Наука, 1984. — 288 с.
  3. Powys(англ.) . The History Files. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012. Праверана 1.2.2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 394 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 454 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі каралеўства Повіс