wd wp Пошук:

Вольга Мікалаеўна Папко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папко. Вольга Мікалаеўна Папко (нар. 24 ліпеня 1976; г. Брэст, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык і палітык. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Кандыдат гістарычных навук (2008), дацэнт.

Біяграфія

У 1991 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «гісторыя і гісторыя культуры». У 2003 годзе - аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі, а таксама каледж Ост-Вест пры Рурскім універсітэце у г. Бохум, Германія.

Працоўную дзейнасць пачатку ў 1998 годзе настаўнікам сусветнай мастацкай культуры гімназіі № 2 г. Брэста. З 2001 года працавала асістэнтам кафедры філасофіі і культуралогіі, з 2003 года — старэйшым выкладчыкам, а з 2008 па 2012 год — дацэнтам кафедры філасофіі і культуралогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2012 па 2016 гады — дырэктар установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» у г.п. Мір Карэліцкага раёна.

На Парламецкіх выбарах 2016 года абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Навагрудскай выбарчай акрузе.

Асабістае жыццё

Не замужам. Пражывае ў в. Тэльмы-1 Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Навуковая дзейнасць

Даследуе праблемы дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў галіне мастацтва (19852000 гг.); гісторыю беларускай шляхты ў 19 ст. Публікацыі ў выданнях Беларусі, Польшчы, Германіі, Літвы.

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Постаці Мірскага замка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня