wd wp Пошук:

Рурскі ўніверсітэт

Рурскі ўніверсітэт (ням.: Ruhr-Universität Bochum) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бохум.

Агульная характарыстыка

Рурскі ўніверсітэт у Бохуме — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны на паўднёвых пагорках цэнтра Рурскай вобласці. Ён быў заснаваны ў 1962 годзе як першы новы дзяржаўны ўніверсітэт у Германіі пасля Другой сусветнай вайны. Навучанне пачалося ў 1965 годзе.

Гэта адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Германіі, які ўваходзіць у «Deutsche Forschungsgemeinschaft», галоўнаю нямецкую арганізацыю па фінансаванні навуковых даследаванняў.

Універсітэт быў адным з першых універсітэтаў Германіі, які ўвёў міжнародныя ступені бакалаўра і магістра, якія прыйшлі на змену традыцыйным нямецкім кваліфікацыям. За выключэннем некалькіх асаблівых выпадкаў (напрыклад, юрыдычных), гэтыя ступені прапануюць усе факультэты ўніверсітэта. У цяперашні час універсітэт прапануе агулам каля 180 розных навучальных праграм з усіх акадэмічных абласцей, прадстаўленых ва ўніверсітэце.

Факультэты

Зноскі

  1. http://dwh.uv.ruhr-uni-bochum.de/fileadmin/docs/statistik/archiv/Jahr_2016-2017/Studierende_nach_Frauen_und_Auslaender_WS_2016-2017.PDF
  2. https://uni.ruhr-uni-bochum.de/de/zahlen-und-fakten Праверана 1 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бохум
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1962 годзе