Во́лачка[1] (трансліт.: Volačka, руск.: Волочка) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
У 1846 годзе на месцы вёскі — фальварак маёнтка Мікольцы Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне І. Галкі. У 1868 годзе засценак Мядзельскай воласці Вілейскага павета, 1 двор, 22 жыхары. У 1904 годзе тры засценкі: 10, 6 і 16 жыхароў. У 1921 годзе маёнтак і засценак гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. У сядзібе 7 двароў, 27 жыхароў, у засценку — 1 двор, 8 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 года ў Баярскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 16 ліпеня 1954 года і з 25 студзеня 1996 года ў Мядзельскім сельсавеце (з 17 лістапада 1959 года гарпассавеце), з 20 студзеня 1960 года Мінскай вобласці. У 1949 годзе сяляне вёсак Мінчакі, Валачок, Гірыны і Сабалеўшчына арганізавалі калгас імя Пушкіна. З 11 лютага 1960 года вёска ў складзе калгаса «Ленінскі шлях» (да 20 лістапада 1961 года «Сталінскі шлях», цэнтр — вёска Баяры).