wd wp Пошук:

Войцех Багушэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багушэвіч. Войцех Багушэвіч (польск.: Wojciech Bohuszewicz; 3 мая 1666, Гарадзенскі павет — 15 мая 1734, Купішкі каля Вільні) — дзеяч каталіцкага касцёл і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 верасня 1683 г. у Вільні. Прэфект школ у Плоцку (1699—1701), Пултуску (1701—1702), Гродне (1702—1703), Нясвіжы (1703—1704), Менску (1704—1705) і Пінску (1705—1706). З 1709 па 1713 гг. — суперыёр Віцебскага езуіцкага калегіума. Прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ (1713—1714), а потым (1714—1720) — рэктар Нясвіжскага езуіцкага калегіума. З 1720 па 1727 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1727—1731 гг. — Правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса. Прэпозіт Дому прафесаў у Вільні (1731—1734).

Меў здольнасці да малявання: аднавіў алтар Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пултуску і аздобіў абраз Святога Станіслава Косткі ў Качыцах[1].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1666 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Троцкім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1734 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюскім павеце
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума