wd wp Пошук:

Веснік Глыбоччыны

Веснік Глыбоччыны — раённая газета Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі: Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт і Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

Да рэвалюцыі ў Глыбокім дзейнічала некалькі друкарняў, выдавалася 5 газет. Калі прыйшла Савецкая ўлада, стала выдавацца газета «За свабоднае жыццё». Першы яе нумар выйшаў у свет 25 верасня 1939 года. Рэдактарам глыбоцкай раёнкі быў былы выкладчык кафедры журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Марк Зярніцкі.

Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі газета практычна не выходзіла. У маі — чэрвені 1944 года яна выдавалася падпольна, а са студзеня 1946 года пачала выходзіць рэгулярна.

Да лютага 1949 года газету рэдагаваў Мікалай Качан. Пазней рэдактарам стаў Уладзімір Шаблоў.

У канцы 1950-х гадаў змяніўся лагатып газеты. Газета стала называцца «Сцяг камунізму», а затым — «Шлях перамогі». Рэдактарамі ў розныя гады працавалі С. Зайцаў, В. Пятрушкін, П. Пратасевіч, С. Берніковіч.

У час перабудовы газета стала выходзіць пад назвай «Веснік Глыбоччыны». На дадзеным этапе рэдакцыйны калектыў газеты ўзначальвае Андрэй Міхайлавіч Панкрат[1][2].

Зноскі

  1. Веснік Глыбоччыны, газета. г. Глыбокае, Глыбоцкі раён
  2. З гісторыі выдання

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·1939 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Культура Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных