wd wp Пошук:

Вершазнаўства

Вершазна́ўства — раздзел паэтыкі, што вывучае верш як пэўную эстэтычную сістэму, яго гісторыю і тэорыю. Вершазнаўства вывучае гукавы склад вершаў, паэтычны сінтаксіс.

Раздзелы вершазнаўства

Гісторыя беларускага вершазнаўства

Першым беларускім вершазнаўцам быў Л. Зізаній, які падаў кароткі курс тэорыі антычнага (метрычнага) верша, даў тлумачэнне некаторых вершазнаўчых паняццяў (стапа, метр, памер, рыфма). Асобныя палажэнні Л. Зізанія развіў М. Сматрыцкі, які зрабіў спробу ўвесці ў старабеларускую і ва ўсю ўсходнеславянскую паэзію антычную сістэму вершаскладання. Выдатным вершазнаўцам сярэдневяковай Беларусі з’яўляўся М. Сарбеўскі. Асобныя вершазнаўчыя назіранні ёсць у працах С. Полацкага, Я. Чачота, I. Насовіча, Я. Карскага. Значны ўклад у беларускае вершазнаўства ўнёс М. Багдановіч сваім нарысам пра санет, даследаваннем рытмікі і фонікі верша Т. Шаўчэнкі, развагамі пра суадносіны рытму і метра і інш. Беларускае савецкае вершазнаўства распачалося працамі А. Вазнясенскага, Я. Барычэўскага, У. Дубоўкі. Найбольш інтэнсіўна гісторыя і тэорыя беларускага верша распрацоўваюцца ў пасляваенны час. Вучоныя даследуюць рытміку і метрыку як літаратурнага верша, так і фальклорнага.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Літаратуразнаўства
Вершазнаўства