wd wp Пошук:

Мікола Грынчык

Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Гры́нчык (1 жніўня 1923, Быцень, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 12 кастрычніка 1999) — беларускі літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, педагог. Доктар філалагічных навук (1970). Прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З сакавіка 1943 года — агентурны разведчык партызанскага атрада «Савецкая Беларусь» Брэсцкага злучэня, з ліпеня 1944 года — у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены. Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забеспячэння. У 1952 годзе скончыў літаратурны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў на Гродзеншчыне. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1970 г. — загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова ў 1973—1985 гадах — галоўны рэдактар рэспубліканскага навуковага міжведамаснага зборніка «Беларуская літаратура». З 1980 года — загадчык кафедры літаратуры Мінскага інстытута культуры.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Навуковая дзейнасць

Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1957 года. Аўтар манаграфій «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрачніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973), крытыка-біяграфічнага нарыса «Аркадзь Куляшоў» (1964), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), падручнікаў для студэнтаў філфака педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981) і «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быцені
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы