wd wp Пошук:

Верхнемамонскі раён

Верхнемамо́нскі раён (руск.: Верхнемамонский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Верхні Мамон.

Геаграфія

Верхнемамонскі раён мяжуе з Паўлаўскім, Калачэеўскім, Петрапаўлаўскім, Багучарскім і Расашанскім раёнамі. Плошча раёна складае 1350 км².

Гісторыя

Верхнемамонскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. З 1934 года знаходзіцца ў складзе Варонежскай вобласці.

Эканоміка

Вядучай галіной эканомікі раёна з’яўляецца сельская гаспадарка. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 93 тыс. га. Асноўнымі вытворцамі раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі з’яўляюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, як калгасы і сялянска-фермерскія гаспадаркі.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных