wd wp Пошук:

Вернер фон Бломберг

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бломберг.

Ве́рнер Эдуа́рд Фрыц фон Бло́мберг (ням.: Werner Eduard Fritz von Blomberg; 2 верасня 1878 Штаргард (Памеранія) — 14 сакавіка 1946, Нюрнберг) — нямецкі военачальнік, генерал-фельдмаршал (20 красавіка года), у 1933—1938 гадах міністр імперскай абароны (з 1935 — імперскага ваеннага міністэрства) Германіі.

Пачатак кар’еры

З сакавіка 1897 года — лейтэнант у 73-м фузілерскім палку. У 1904—1907 гадах — вучыўся ў ваеннай акадэміі. З красавіка 1908 года — у генеральным штабе. З сакавіка 1911 года — капітан.

Першая сусветная вайна

З пачатку вайны — начальнік аператыўнага аддзела штаба 19-й рэзервовай дывізіі. З сакавіка 1916 года — маёр. З ліпеня 1916 года — начальнік аператыўнага аддзела штаба 18-га рэзервовага корпуса. З лютага 1917 года — начальнік аператыўнага аддзела штаба 7-й арміі.

Узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам «За заслугі» (Pour le Mérite) (чэрвень 1918), Жалезнымі крыжамі абодвух ступеняў, Рыцарскім крыжам ордэна Дома Гогенцолернаў (кастрычнік 1916), а таксама яшчэ 12 ордэнамі. Атрымаў знак за раненне.

Паміж сусветнымі войнамі

Пасля заканчэння вайны займаў шэраг кіруючых пасад у рэйхсверы. Палкоўнік з 1925 года, генерал-маёр з 1928 года. З кастрычніка 1929 года па студзень 1933 года — камандзір 1-й дывізіі і камандуючы 1-й ваеннай акругай (генерал-лейтэнант).

Пасля прыходу Гітлера да ўлады актыўна падтрымаў яго палітыку.

З 30 студзеня 1933 года — міністр абароны рэйха (генерал пяхоты, з жніўня 1933 года — генерал-палкоўнік). Будучы ваенным міністрам і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі, 20 красавіка 1936 года выраблены ў генерал-фэльдмаршалы. Стаяў ля вытокаў стварэння вермахта. Быў у ліку родапачынальнікаў люфтвафэ і танкавых войскаў.

На нарадзе 5 лістапада 1937 года фон Бломберг і камандуючы сухапутнымі ўзброенымі сіламі генерал фон Фрыч адкрыта выступілі супраць планаў Гітлера скарыстацца часовай перавагай у ўзбраеннях і мілітарызаванасці Трэцяга рэйха для нанясення сакрушальных удараў па суседніх краінах. Яны адкінулі гэты план не таму, што імкнуліся да міру, а таму, што ўсведамлялі: рэалізацыя гітлераўскага плана прывядзе Германію да яшчэ больш грандыёзнага ваеннага паражэння, чым у 1918 годзе. Неўзабаве абодва ваеначальніка былі груба скампраметаваныя і адпраўленыя ў адстаўку.

У студзені 1938 года Бломберг ажаніўся з Евай Грун. Гітлер і Герынг былі сведкамі. Неўзабаве высветлілася, што Ева Грун да замужжа працавала масажысткай ў салоне маці і наогул была дзяўчынай лёгкіх паводзінаў і даўно стаяла на заметцы ў паліцыі. Акрамя таго, яна распаўсюджвала парнаграфічныя паштоўкі. Справа жонкі ваеннага міністра з далікатнымі падрабязнасцямі і здымкамі апынулася на стале ў паліцай-прэзідэнта Берліна. Гітлер і Герынг убачылі ў гэтым падрыў аўтарытэту вермахта. Ваенная эліта адчула шок.

У выніку 26 студзеня 1938 года Бломберг быў зняты з усіх пастоў, а 4 лютага 1938 года быў адпраўлены ў адстаўку.

Другая сусветная вайна

Падчас Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў адстаўцы.

Нюрнбергскі працэс

Пасля вайны быў прыцягнуты да Нюрнбергскага працэсу як сведка.

Смерць

14 сакавіка 1946 года памёр у амерыканскім ваенным шпіталі ад рака.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Werner von Blomberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11865909X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  4. Бломберг Вернер фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Werner Eduard Fritz Blomberg // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  6. Werner von Blomberg // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Бломберг Вернер фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Германскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Міністры абароны Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровым крыжом ветэрана вайны
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым партыйным знакам НСДАП
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходнепаморскім ваяводстве
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нюрнбергу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад раку