wd wp Пошук:

Вера Уладзіміраўна Кляйнміхель

Ве́ра Уладзі́міраўна Кляйнмі́хель (у першым шлюбе Джамбакурыян-Арбеліяні(груз.) бел., у другім шлюбе Шабека, руск.: Вера Владимировна Клейнмихель; 31 ліпеня (12 жніўня) 1877, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 3 снежня 1948, Парыж, Францыя) — фрэйліна імператарскага двара, графіня, княгіня. Памешчыца Гродзенскай і Курскай губерняў[1].

Біяграфія

Унучка міністра шляхоў зносін Расійскай імперыі П. А. Кляйнміхеля, дачка генерал-маёра Уладзіміра Кляйнміхеля(руск.) бел..

У 1895 годзе на сваё 18-годдзе атрымала ў падарунак ад бацькі маёнтак у Пружане Гродзенскай губерні. Новая гаспадыня ў сядзібе не пражывала, перадаўшы кіраванне ёй аканому і наведваючыся час ад часу (у прыватнасці, мешкала тут улетку 1904—1907 гадоў). Валодала таксама фальваркам Шыдлоўшчына непадалёк ад Пружаны[2].

У 1900 годзе выйшла замуж за князя Дзмітрыя Іванавіча Джамбакурыяна-Арбеліяні, палкоўніка Кавалергардскага палка імператрыцы Марыі Фёдараўны[3]. У 1909 годзе ў яе гонар названы сорт ружаў «Princesse Vera Orbelioni», выведзены французскім селекцыянерам Жазефам Шварцам[4]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі эмігравала ў Францыю, пружанскі маёнтак здала ў арэнду павятоваму староству. З Дзмітрыем Джамбакурыянам-Арбеліяні Вера Кляйнміхель мела дачку Галіну (нарадзілася 5 мая 1922 года), якую нарадзіла неўзабаве па смерці мужа.

Другім разам выйшла замуж за апошняга гарадзенскага губернатара В. М. Шабеку (1864—1943), свайго траюроднага брата. З ім мелі дачку Марыю[5].

Абставіны свайго дарэвалюцыйнага жыцця і эміграцыі занатоўвала ў мемуарах, выдадзеных у 2009 годзе разам з успамінамі яе маці Кацярыны (у дзявоцтве Мяшчэрскай) кнігай «У ценю царскай кароны». Памерла ў Парыжы 3 снежня 1948 года. Пахаваная на могілках Сен-Жэнеўеў-дэ-Буа(фр.) бел..

Зноскі

  1. Личные архивные фонды в государственных хранилищах СССР(руск.)  (недаступная спасылка). «Архивы России». — Звесткі з дзяржаўнага архіву Крымскай вобласці, ф. 542, 19 адз. зах., 1916—1918. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2015. Праверана 14 лістапада 2011.
  2. Indeks nazwisk ziemian Polesia w 1929 r.(польск.) . Artur Ornatowski (21 лістапада 2011). Праверана 26 студзеня 2012.
  3. М. В. Фалалеева. Примечания. Письма великой княгини Ксении Александровны Александре Александровне…(руск.) . Фундаментальная электронная библиотека (20 кастрычніка 2005). Праверана 14 лістапада 2011.
  4. Арбатская Ю.Я.. «Русские» розы Андре Шварца (розы ‘Princesse Marie Mestchersky’ и ‘Princesse Vera Orbelioni’)(руск.) . Сайт семейного творчества. Константин Вихляев, Юта Арбатская. Праверана 14 лістапада 2011.
  5. Офицеры российской гвардии. Ш(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 14 лістапада 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кляйнміхелі
Катэгорыя·Графы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Княгіні Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа