У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цукерман. Веньямін Аронавіч Цукерман (6 красавіка 1913, Віцебск — 25 лютага 1993, Сароў) — савецкі фізік-тэарэтык, доктар тэхнічных навук, прафесар (1956), Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі, трох Сталінскіх прэмій, Дзяржаўнай прэміі СССР, Заслужаны вынаходнік РСФСР.
Паходзіў з віцебскіх яўрэяў. Скончыў сямігадовую школу. У 1928 годзе з сям’ёй пераехаў у Маскву. У 1936 годзе Скончыў Маскоўскі машынабудаўнічы інстытут. Працаваў у навукова-даследчых установах Казані і Масквы. З 1947 у ядзерным цэнтры КБ-11 (Арзамас-16).
Памёр і пахаваны на гарадскіх могілках у горадзе Сароў (Ніжагародская вобласць, Расія).
В. А. Цукерман удзельнік распрацоўкі савецкай ядзернай зброі, аўтар навуковых прац па вывучэнні працэсаў выбуху і дэтанацыі, адзін з з ініцыятараў стварэння імпульснай крыніцы нейтронаў у канструкцыі ядзерных зарадаў, заснавальнік імпульснай рэнтгенаграфіі ў СССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац, чатырох кніг, больш за 60 вынаходніцтваў. У 1994 годзе апублікаваная кніга «Людзі і выбухі. Арзамас-16», напісаная ў сааўтарстве з З. М. Азархам.
Веньямін Аронавіч Цукерман на сайце «Героі краіны»
Тэмы гэтай старонкі (29):