Ве́нцавічы[1] (трансліт.: Viencavičy, руск.: Венцевичи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 12 двароў, 98 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 187 жыхароў, у 1907 г. — 167 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце таго ж раёна[2], з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У Вялікую Айчынную вайну акупіравана гітлераўцамі з 29.06.1941 г. да 03.07.1944 г. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Калініна. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава».
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Венцавічы ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[3].