wd wp Пошук:

Велікамучанік Панцеляймон

Артыкул — пра хрысціянскага святога. Пра імя гл. артыкул Панцеляймон.

Панцеляймон (грэч.: Παντελεήμων — усяміласцівы), да хрышчэння Панталеан († 305) — хрысціянскі святы, які шануецца ў ліку велікамучанікаў, і лекар.

Памяць адзначаецца ў Праваслаўных цэрквах 27 ліпеня па юліянскім календары, у Каталіцкай царкве — 27 ліпеня па грыгарыянскі календары.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нікамедыі ў сям’і знатнага язычніка і атрымаў імя Панталеан. Яго маці Еўвула была хрысціянкай і выхоўвала сына ў сваёй веры, але памерла, калі Панталеан быў у падлеткам. Яго бацька аддаў сына ў язычніцкую школу, а затым даручыў знакамітага лекара Еўфрасіну для навучання Панталеанам лекарскай справе. Неўзабаве пра яго пачуў рымскі імператар Максіміян, які пажадаў бачыць Панталеана пры сваім двары.

Прэсвітар Ермалай, які жыў у Нікамедыі, заўважыў Панцеляймона і пачаў распавядаць яму пра хрысціянства. Паводле жыція, Панталеан паверыў у Ісуса Хрыста пасля таго, як, убачыўшы дзіця, якое памерла ад укусу змяі, ён малітвай да Ісуса Хрыста ўваскрэсіў яго. Пасля гэтага ён прыняў хрышчэнне ад прэсвітара Ермалая і атрымаў імя Панцеляймон.

Стаўшы лекарам-бяссрэбранікам, Панцеляймон пазбавіў многіх іншых лекараў даходаў, і на яго паступіў данос імператару Максіміяну, што Панцеляймон наведвае ў турме хрысціян і лечыць іх імем Хрыста. Імператар выклікаў Панцеляймона і папрасіў абвергнуцьданос. Святы прапанаваў імператару выклікаць аднаго невылечнага хворага і арганізаваць выпрабаванне. Хто вылечыць яго: ён ці язычніцкія жрацы — вера таго і павінна быць сапраўднаю. Паводле жыція, язычніцкія жрацы не змаглі вылечыць хворага, а Панцеляймон сілай малітвы дараваў яму вылячэнне. Пасля гэтага многія паверылі ў Хрыста, а Максіміян разлютаваўся і загадаў катаваць Панцеляймона, а затым кінуць цяжкім каменем у мора. Але Панцеляймон застаўся цэлы, тады яго падверглі новым мукам: павесілі на дрэве, палілі свечкамі, потым ірвалі жалезнымі кіпцюрамі, калесавалі, кідалі ў кіпячае волава, спрабавалі ўтапіць у моры. Дзікія звяры, на якіх ён быў кінуты на разарванне, лізалі яму ногі.

Пасля ўсіх катаванняў Панцеляймона прысудзілі да адсячэння галавы. Яго прывязалі да алейнага дрэва і хацелі адсекчы галаву, але святы стаў маліцца, і меч не прычыніў яму шкоды. Падчас малітвы голас з нябёсаў заклікаў Панцеляймона ў Царства нябеснае і святы папрасіў воінаў выканаць дадзены ім загад. Паводле жыція, калі яму адсеклі галаву, то з раны пацякло замест крыві малако, а масліна пакрылася пладамі. Кінутае ў касцёр цела велікамучаніка не згарэла і было пахавана хрысціянамі.

Глава Панцеляймона захоўваецца ў Панцеляймонавым манастыры на Афоне. У Праваслаўнай царкве Панцеляймон ушаноўваецца як заступнік воінаў (яго язычніцкае імя Панталеан перакладаецца як «леў ва ўсім»), а таксама як лекар, што звязана з яго другім, хрысціянскім, імем Панцеляймон — «усяміласцівы».

Святы Панцеляймон (энкаўстычная ікона, XI стагоддзе)

Іканаграфія

На праваслаўных іконах прадстаўлены юнакоў «без барады, кучаравы»[1] у адзенні, традыцыйным для выяў лекараў — сінім хітоне з залатымі нарукаўнікамі, сіняй кашулі з залатым аплеччам і карычневым плашчы, сабраным на грудзі. На левым плячы вузкая белая стужка, падобная да дыяканскага арара. У правай руцэ мучаніцкі крыж, у левай — скрыначка для лекаў, якія па форме нагадваюць цудатворныя рэліквіі.

Пры адлюстраванні пакут Святога Панцеляймона Ермінія Дзіянісія Фурнааграфіёта адзначае, што ён «быў прывязаны да масліны, якая цвіла, і абезгалоўлены. З шыі яго замест крыві цякло малако»[1].

Памятная манета «Велікамучанік і лекар Панцеляймон». Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь

Зноскі

  1. 1 2 Дионисий Фурноаграфиот Ерминия или наставление в живописном искусстве, составленное иермонахом и живописцем Дионисием Фурноаграфиотом. 1701-1733 год // Труды Киевской Духовной академии. — Киев: Киевская духовная академия, 1868. — № 2. — С. 269—315.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Велікамучанікі
Катэгорыя·Абезгалоўленыя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Чатырнаццаць святых памочнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бяссрэбранікі
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя ўрачы
Катэгорыя·Памерлі ў 305 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 275 годзе