У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Веліжжэ (значэнні). Веліжжэ́[2], Веліж’я — возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у пойме ракі Прыпяць, за 11 км на ўсход ад горада Петрыкаў, на паўночны ўсход ад вёскі Вялаўск.
Плошча паверхні 0,23 км², даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 150 м. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, пясчаныя, пад хмызняком. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі пераважна нізкія. Усходні бераг забалочаны[2]. Злучана ручаём з ракой Скалодзіна, пратокай — з возерам Клетка.