wd wp Пошук:

Васіль Якаўлевіч Уласаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уласаў.

Васі́ль Я́каўлевіч Ула́саў (31 снежня 1896, г. Рослаўль Смаленскай вобласці, Расійская імперыя — 23 лютага 1957[1], г. Мінск) — беларускі савецкі партыйны дзеяч.

Біяграфія

Васіль Уласаў нарадзіўся 31 снежня 1896 года ў горадзе Рослаўль (зараз — Смаленская вобласць). Удзельнічаў у баях савецка-польскай вайны. Пасля яе заканчэння знаходзіўся на розных партыйных пасадах[2]. Скончыў Свярдлоўскі камуністычны ўніверсітэт імя Леніна (1933)[1]. У 1938 годзе сакратар Варашылаўскага райкама КП(б)Б г. Мінска[1], з сакавіка 1941 года займаў пасаду сакратара ЦК КП(б) Беларускай ССР па паліўна-энергетычнай прамысловасці. З кастрычніка таго ж года ён удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў членам Ваенных Саветаў спачатку 20-й арміі, затым 5-й ударнай арміі, яму было прысвоена званне палкоўніка інтэнданцкай службы[3].

Магіла Васіля Уласава

У 1946—1954 гадах міністр мясцовай паліўнай прамысловасці БССР, у 1954—1957 гадах намеснік міністра аўтамабільнага транспарту БССР[1].

Член ЦК КПБ (1939—1954)[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1955)[1].

Памёр 23 лістапада 1957 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Узнагароды

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і шэраг медалёў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Уласаў Васіль Якаўлевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 601. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  2. Власов Василий Яковлевич.(малд.)   (нявызн.)? (недаступная спасылка). . Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2014. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  3. Власов Василий Яковлевич.(руск.) . . Праверана 12 кастрычніка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рослаўлі
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сакратары ЦК КПБ