Васіль Сяргеевіч Трафіменка (1938, Бялынавічы, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Скончыў Віцебскі ордэна «Знак Пашаны» ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля сканчэння інстытута працаваў загадчыкам ветэрынарнага ўчастка ў в. Курына. Старшыня калгаса «Беларусь» і намеснік начальніка Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага раёна (райсельгасхарч)[1].
1-ы сакратар Віцебскага райкома КПБ[2]
Прымаў удзел у II Усесаюзным пленуме ЦК УЛКСМ у Маскве і XIX Усесаюзнай канферэнцыі КПСС[1].
У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР XII-га склікання ад Суражскай выбарчай акругі № 146. Працаваў намеснікам старшыні Віцебскага абласнога аб’яднання па вытворчасці свініны[3].