wd wp Пошук:

Васіль Петручук

Васіль Петручук (23 жніўня 1926, в. Грабавец[pl] Бельскага павета Беластоцкага ваяводства — 19 студзеня 2019, Беласток) — беларускі пісьменнік.

Біяграіфя

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943—1944 гг. рабіў парабкам у вёсцы Елянка. Пасля Другой сусветнай вайны служыў у Корпусе ўнутранай бяспекі, ваяваў, быў паранены. Займаўся на курсах разведчыкаў (Вроцлаў, 1950—1951). Працаваў у Варшаве (1951—1960). Вучыўся ў школе контрвыведкі (Легіянова, 1960—1961). Зноў працаваў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 г. пераведзены ў Беласток. У 1969 г. выйшаў у адстаўку. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 г.

Узнагароджаны польскімі ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам заслугі, Крыжам партызанскім, Сярэбраным Крыжам заслугі, медалямі, савецкім ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 г. Першае апавяданне на беларускай мове надрукаваў у 1975 г. (газета «Ніва»).

Пахаваны на праваслаўных могілках у раёне Дайліды ў Беластоку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім Партызанскім крыжом
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Беластоку
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (1919—1939)
Катэгорыя·Памерлі ў Беластоку
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы