wd wp Пошук:

Васіль Міхайлавіч Байкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Байкоў. Васіль Міхайлавіч Байкоў (нар. 28 мая 1953, в. Камаровічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, аграном-арганізатар.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў брыгадзірам саўгаса «Камаровічы» Петрыкаўскага раёна. Працаваў галоўным аграномам саўгаса «Віцебскі», сакратаром парткама, дырэктарам саўгаса імя У. П. Краева Віцебскага раёна. Займаў пасады старшыні Віцебскага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыні Віцебскага райвыканкама, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Быў старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2012)[1], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка 2012 г. № 460 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».
  2. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі