wd wp Пошук:

Васіль Карпавіч Шчарбакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчарбакоў. Васіль Карпавіч Шчарбакоў (27 лютага 1898, в. Дубраўка, Аршанскі павет — 29 чэрвеня 1938, Мінск, НКУС) — беларускі гісторык. Акадэмік БелАН (1931), доктар гістарычных навук (1934).

Біяграфія

Вучыўся ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі (1914—1918). Член РСДРП(б) з 1918. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, быў інструктарам палітаддзела, начальнікам агітацыйна-прапагандысцкага аддзела дывізіі. У 1923 скончыў Харкаўскую вышэйшую партыйную школу і быў напраўлены на працу ў г. Чарнігаў лектарам мясцовай савпартшколы. З 1923 рэктар Інстытута народнай адукацыі ў Чарнігаве, член бюро губкама партыі, загадчыкам яго агітацыйна-прапагандысцкага аддзела (1924). Неўзабаве пераехаў у сталіцу савецкай Украіны г. Харкаў, пачаў працаваць навуковым супрацоўнікам ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б) Украіны.

У 1930 па хадайніцтву партыйнага кіраўніцтва БССР накіраваны ў Мінск на пасаду загадчыка сектара навукі і асветы ЦК КП(б)Б. Адначасова працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Быў імкліва ўведзены ў склад Мінскага гаркама партыі. 17 студзеня 1931 бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне «правесці ў якасці акадэмікаў» 10 беларускіх вучоных, а 1 сакавіка 1931 зацвердзіла «канчатковы спіс новых акадэмікаў», дзе першым быў названы менавіта Шчарбакоў. У той жа час ён быў зацверджаны віцэ-прэзідэнтам АН БССР (1931—1935). З 21 красавіка 1931 года займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР. У 1935 годзе з пасады віцэ-прэзідэнта перайшоў на пасаду неадменнага сакратара прэзідыума АН БССР (1935—1937). Пасля ад’езду П. Горына ў Маскву ў 1936 годзе, Шчарбакоў узначаліў Інстытут гісторыі АН БССР.

28 кастрычніка 1931 года загадам Наркамасветы БССР дацэнту Шчарбакову было прысвоена званне прафесара «по кафедре истории БССР». У 1931—1934 гадах ён выкладаў курсы беларускай гісторыі ў Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе Беларусі, Мінскім вышэйшым педагагічным інстытуце і БДУ. Першы дэкан гістарычнага факультэта (з 1934), а таксама першы загадчык кафедры грамадскіх навук істфака БДУ. Пражываў у кватэры № 76 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску[1].

У жніўні 1936 года выключаны з КП(б)Б. 21 чэрвеня 1937 года арыштаваны НКУС БССР ва ўласнай кватэры[1]. Уключаны ў сталінскі расстрэльны спіс(руск.) бел. ад 10 чэрвеня 1938 года па «1 категории» (расстрэл)[2]. 29 чэрвеня 1938 года выяздной сесіяй Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу «як член нацыянал-фашысцкай арганизацыі» і за сувязь з Польскай арганізацыяй вайсковай[3]. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 ліпеня 1957[4].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па гісторыяграфіі, гісторыі сялянскага руху ў перыяд феадалізму, гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі і іншых, напісаных з выкарыстаннем марксісцкай метадалогіі.

Асноўныя працы

Памяць

На будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў гонар В. Шчарбакова ўсталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. 1 2 ШЧАРБАКОЎ Васіль Паўлавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
  2. Сталинские расстрельные списки: Белорусская ССР Архівавана 28 студзеня 2020.
  3. Архіў КДБ Рэспулікі Беларусь, справа 9031.
  4. Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача.. — Мн: Навука і тэхніка, 1992. — С. 118. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Дэканы гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў