wd wp Пошук:

Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Старавойтаў. Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў (13 чэрвеня 1924 — 19 лютага 2013[2]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1966, 1984). Палітвязень Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілёўскай воблаcці.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне ў якасці байца, пазней — памочніка начальніка штаба 600-га партызанскага атрада. У верасні 1943 года Васіля Старавойтава, партызанамі разам з бацькам, прынялі кандыдатам у члены камуністычнай партыі.

Працяглы час знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы.

У 1957—1968 гадах працаваў дырэктарам саўгаса «Раднянскі» Клімавіцкага раёна.

У 1968—1997 гадах — старшыня калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага. За поспехi ў рабоце стаў двойчы Героем сацыялiстычнай працы[3]. Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Абіраўся дэлегатам XXV, XXVI і XXVII з’ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам бюро Кіраўскага райкама партыі.

У складаныя 1990-я гады Старавойтаў працягваў кіраваць гаспадаркай, ператворанай у закрытае акцыянернае таварыства. Да 1994 годзе на рахунках гаспадаркі было 5,5 млрд рублёў.

Выступаў з крытыкай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, не падтрымаў яго кандыдатуру на выбарах 1994 года. Адкрыта на ўсю краiну ўсумнiўся ў дзелавых якасцях былога дырэктара саўгаса «Гарадзец»[4]. Стаў адным з першых яго палітвязняў[5].

У кастрычніку 1997 года быў адхілены ад працы і арыштаваны. Абвінавачваўся ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары, арганізацыі забойства кіраўніка Магілёўскага Дзяржкантролю Мікалуцкага. У той перыяд было арыштавана шмат людзей, у тым ліку Старавойтаў і, са скандальнай дэманстрацыяй на беларускім тэлебачаньні, міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў[6].

Правёў за кратамі амаль паўтары года. У СІЗА ён перанёс два сардэчныя прыступы, мікраінсульт, пасля якога не мог гаварыць, практычна страціў зрок. У 1999 годзе быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці. Працэс над Васілём Старавойтавым атрымаў шырокі грамадскі рэзананс у беларускай, расійскай і замежнай прэсе.

Пасля вызвалення з месцаў зняволення вярнуўся дадому. Удзельнічаў у палітычным жыцці краіны, быў сябрам палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Жыў у вёсцы Мышкавічы Магілёўскай вобласці.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР».

Зноскі

  1. Узнагароды Васіля Старавойтава Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Памёр Васіль Старавойтаў — ардэнаносец-старшыня калгаса, пасля — палітвязень
  3. Старавойтаў Васіль Канстанцінавіч (1924)
  4. Васіль Старавойтаў
  5. Памёр Васіль Старавойтаў
  6. [Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. С.106-113. ISBN 978-0-929849-27-0]

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Памерлі ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад Усесаюзнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак