wd wp Пошук:

Васіль Ісакавіч Талаш

Я. Колас і Дзед Талаш у кабінеце пісьменніка. 1943

Васі́ль Іса́кавіч Тала́ш, больш вядомы па мянушцы Дзед Талаш (25 снежня 1844 — 23 жніўня 1946) — удзельнік партызанскага руху ў гады польска-савецкай (1919—1921) і Вялікай Айчыннай войнаў на тэрыторыі Беларусі. Дзед Талаш — герой аповесці Якуба Коласа «Дрыгва».

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Белка Мазырскага павета (цяпер уваходзіць у мяжу горада Петрыкаў[1] Гомельскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Не змог у Белцы атрымаць свой надзел зямлі пасля жаніцьбы, таму быў вымушаны пайсці жыць да жонкі ў вёску Навасёлкі.

У 1919 годзе ў час акупацыі павета польскім войскам быў разведчыкам Чырвонай Арміі. Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад (300 чалавек), які з боем вызваліў вёску Навасёлкі.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў арыштаваны гітлераўцамі за сувязь з савецкімі партызанамі, але хутка вызвалены. У студзені 1943 года з дапамогай партызан перапраўлены ў Маскву. Выступаў перад працоўнымі, салдатамі, якія адпраўляліся на фронт. Лістоўкі Васіля Талаша з заклікамі да барацьбы з ворагамі распаўсюджваліся на акупіраванай тэрыторыі. У 1944 годзе пасля вяртання на радзіму працаўладкаваўся лесніком у Петрыкаўскае лясніцтва.

Памёр 23 жніўня 1946 года ў шпіталі падчас аперацыі[2]. Пахаваны на Петрыкаўскіх гарадскіх могілках, на магіле ўсталяваны помнік[3].

Цікавые факты

У сярэдзіне 1930–х гадоў мясцовая Петрыкаўская ўлада негатыўна ставілася да Талаша, бо амаль што 90–гадовы ветэран не падтрымаў калектывізацыю. 4 кастрычніка 1936 года бюро Петрыкаўскага райкама партыі прыняло пастанову:

«У сувязі з тым, што дзед Талаш да гэтага часу не ўступіў у калгас і ніякага ўдзелу ў арганізацыйна–гаспадарчым умацаванні калгаса не прымае, жыве аднаасобнікам, сваіх абавязацельств перад дзяржавай не выконвае і аўтарытэтам сярод калгаснікаў не карыстаецца, бюро РК КП(б)Б лічыць арганізацыю [радыё]перадачы аб творчасці Якуба Коласа з калгаса, дзе жыве Талаш, немэтазгодна»[4]. (руск.) 

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. гл. Белкаўскі сельсавет
  2. Салдацкая коўдра Талаша // Сельская газета 1 сакавіка 2018
  3. Надмагільны помнік В. Талашу
  4. НАРБ, Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 10281. Л. 1 — 2.
  5. Помнік В. І. Талашу, скульптар З. Азгур (1952)
  6.  Мастацкі фільм «Талаш», 1-я серыя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Пахаваныя ў Петрыкаве
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»