wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Ігнаценка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ігнаценка. Васіль Іванавіч Ігнаце́нка (13 сакавіка 1961, в. Спярыжжа, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 13 мая 1986, Масква) — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, камандзір аддзялення 6-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове горада Прыпяць, Герой Украіны (2006).

Біяграфія

Нарадзіўся 13 сакавіка 1961 годзе ў вёсцы Спярыжжа Брагінскага раёна Беларусі. Бацькі — Іван Тарасавіч і Таццяна Пятроўна Ігнаценкі[1].

Пасля заканчэння Гомельскага вучылішча электратэхнікі працаваў па спецыяльнасці ў Бабруйску. На службу ў армію трапіў у адну з пажарных часцей Масквы, дзе захапіўся пажарнай справай. Пасля службы працаваў у спецыялізаванай ваенізаванай пажарнай часці № 6 горада Прыпяць. Старшы сяржант унутранай службы, майстар спорту СССР.

Васіль Ігнаценка прымаў непасрэдны ўдзел у тушэнні пажару на Чарнобыльскай АЭС уначы з 25 на 26 красавіка 1986 годзе. Ён быў у ліку першых пажарных, якія прыбылі на тушэнне пажару на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, у выніку атрымаў смяротную дозу радыеактыўнага апраменьвання. Перавезены на лячэнне ў Маскву ў шостую клініку Інстытута біяфізікі.

Памёр 13 мая 1986 годзе. Пахаваны ў Маскве на Міцінскіх могілках.

Памяць

У культуры

Узнагароды

Зноскі

  1. У сэрца стукай несціхаючы боль Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. В Березино открыта мемориальная доска герою-чернобыльцу Василию Игнатенко(руск.)  (недаступная спасылка). news.21.by (25 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 30-5-2019.
  3. Супрацоўнікі МНС ушанавалі памяць ахвяр на Чарнобыльскай АЭС
  4. Указ Прэзідэнта Украіны ад 08.05.1996 года № 316/96
  5. Указ Прэзідэнта Украіны ад 21.04.2006 года № 328/2006

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Майстры спорту СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ад прамянёвай хваробы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Міцінскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
Катэгорыя·Героі Украіны — кавалеры ордэна «Залатая Зорка»
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За мужнасць» (крыж)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга