wd wp Пошук:

Варны

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Варны (значэнні). Ва́рна (санскр.: वर्ण, varṇ IAST) — тэрмін для абазначэння 4 асноўных саслоўяў у Старажытнай Індыі (брахманы — жрацы, кшатрыі — воіны, вайшыі — радавыя супляменнікі, шудры — слугі абшчыны). Прыналежнасць да варны вызначалася нараджэннем. Члены першых трох варнаў у дзяцінстве праходзілі абрад пасвячэння, які лічылі другім нараджэннем, таму называліся «двойчы народжанымі». Шлюбы паміж прадстаўнікамі розных варнаў забараняліся. З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. пачаўся працэс ператварэння сістэмы варнаў у сістэму кастаў. У Сярэднявеччы пераважаў падзел на касты.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старажытная Індыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Касты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара